У Чорным моры ўкраінцы падбілі расейскі буксір з ЗРК «Тор»



Узброеныя Сілы Украіны здзейснілі трапны стрэл па буксіры Чарнаморскага флоту РФ «Васіль Бех», на борце якога быў зенітна-ракетны комплекс «ТОР».

УСУ паведамілі, што ўдар па аб’екце быў зроблены ў час транспарціроўкі буксірам на востраў Змяіны боезапасаў, зброі і асабовага складу расейскага Чарнаморскага флоту.

«Нават наяўнасць на борце зенітна-ракетнага комплексу «ТОР» не перашкодзіла ваенна-марскім сілам УС Украіны дэмілітарызаваць расійскіх захопнікаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што Чарнаморскі флот РФ скараціў да мінімуму колькасць караблёў з крылатымі ракетамі «Калібр» у Чорным моры.


[manual_related_posts]