У Чыкага патрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў



Неадкладнага вызвалення палітзняволеных патрабуюць удзельнікі акцыі салідарнасці ў Чыкага. Яны правялі мерапрыемства пад лозунгам „Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!”, — распавяла беларуска Вольга Сяргейчык:

– На самой справе гэта была мая першая акцыя. Я раней ніколі не выходзіла на такія акцыі. Да апошняга моманту сумнявалася, ці ісці. Таму што ў нас зараз каронавірус лютуе, і вельмі не хацелася ісці ў натоўп. Але проста настолькі ўжо надакучыла тое, што адбываецца ў Беларусі, што ўжо немагчыма было маўчаць. Хацелася выказаць сваю салідарнасць. Я ведаю, што многія мае сябры ў Беларусі моцна абураны той сітуацыяй, якая склалася.

Акцыі салідарнасці працягваюцца па ўсім свеце. Фактычна кожны дзень беларусы выходзяць у розных гарадах і краінах для таго, каб патрымаць палітзняволеных, а таксама ўсіх тых, хто змагаецца за свабодныя і дэмакратычныя выбары.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]