У ДНР і ЛНР абвясцілі пра ўсеагульную мабілізацыю



Нядаўна прызнаныя Расеяй Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі» абвясцілі мабілізацыю на сваіх тэрыторыях.

Кіраўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін паведаміў, што падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі.
«Заклікаю землякоў, якія знаходзяцца ў запасе, прыбыць у ваенныя камісарыяты. Сёння мною падпісаны ўказ аб усеагульнай мабілізацыі. Звяртаюся да ўсіх мужчын рэспублікі, здольных трымаць у руках зброю, устаць на абарону сваіх сем’яў, сваіх дзяцей, жонак, маці. Сумеснымі намаганнямі мы даможамся жаданай і неабходнай нам усім перамогі».
Мабілізацыю правядуць на ўсёй тэрыторыі ДНР. Пушылін таксама «пастанавіў паставіць тэхніку для патрэб Узброеных сіл, іншых воінскіх фарміраванняў і органаў»,адзначае расійскае выданне «Медуза».

Таксама стала вядома, што і кіраўнік самаабвешчанай ЛНР Леанід Пасечнік падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі.

[manual_related_posts]