У доме сям’і Цапкалаў праходзіць ператрус



У доме Валерыя і Веранікі Цапкалаў у Менску – ператрус. Хто яго праводзіць і ў рамках якой справы, Цапкалы не ведаюць, паведамілі яны TUT.BY. Самі яны знаходзяцца за мяжой. Як сказала Вераніка Цапкала, гэта палітычная замова. 

Прыгадаем, што 24 ліпеня экс-кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала з’ехаў з Беларусі і забраў з сабою дзяцей.

Па яго словах, яго папярэдзілі сябры ў праваахоўных органах пра тое, што дадзеная каманда на яго арышт. А да дзяцей у школу прыходзіць работнікі пракуратуры.

9 жніўня стала вядома, што Вераніка Цапкала таксама пакінула Беларусь.

Раней у канцы чэрвеня МУС Беларусі пачало праверку па заяве бізнесоўца Седата Ігдэджы пра нейкія факты «супрацьпраўнай дзейнасці» Валерыя Цапкала. Сам Цапкала звярнуўся ў пракуратуру з гэтай нагоды з прычыны лжэсведчання на яго адрас.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by