У доме Войцэха Ярузельскага адбыўся ператрус



У доме былога кіраўніка Польшчы, генерала Войцэха Ярузельскага канфіскавалі архіўныя дакументы. Ператрус праводзіўся больш за 10 гадзін. Як распавёў журналістам старшыня Інстытуту Нацыянальнай памяці Польшчы Лукаш Каміньскі, Інстытут выконвае свае статутныя абавязкі. Каміньскі адначасова адмаўляе, што нядаўнія ператрусы, сярод іншага і ў дома генерала Ярузельскага, былі вынікам якога-небудзь ціску.

– Інстытут папросту выконвае свае статутныя абавязкі. А гэта першыя асобы, якія валодалі ведамі пра захаванне такіх матерыялаў. І цяпер мы можам гаварыць пра гэта публічна. І гэтыя асабы могуць быць апытаныя.

uid_a6d54909c8

У Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы пакуль не паведамляюць, якія дакументы выяўлены. Там толькі падкрэсліваюць, што матэрыяламі заняліся эксперты.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота tvp.info