У Эстоніі праходзяць парламенцкія выбары



У Эстоніі праходзяць парламенцкія выбары. У іх бяруць удзел 10 партый. 

У ліку фаварытаў называюць тры палітычныя сілы. Найперш гэта Цэнтрысцкая партыя на чале з прэм’ерам краіны Юры Ратасам. Высокі рэйтынг таксама ў апазіцыйнай Партыі рэформ. Трэцяя партыя – гэта Кансерватыўная Народная партыя, якая пакуль не трапляла ў парламент. Менавіта з ёй звязана галоўная інтрыга выбараў.

Правая Кансерватыўная Народная партыя рэзка выступае супраць аднаполых шлюбаў. Яна таксама заклікае нарошчваць ваенны бюджэт і патэнцыял для абароны ад Расеі. Паводле прагнозаў партыя можа набраць каля 15% галасоў і заняць трэцяе месца.

Каля 30% гатовыя падтрымаць Партыю рэформ. У яе праграме перавод на эстонскую мову школаў нацыянальных меншасцяў. Партыя рэформ уключыла ў сваю праграму патрабаванне „адзіных паводзінаў Еўразвязу ў дачыненнях з Расеяй”. Пад гэтым „рэфармісты” разумеюць падтрымку антырасейскіх санкцый усімі краінамі ЕЗ. Лідар партыі Тааві Рыйвас яшчэ ў 2015 годзе заявіў на партыйным з’ездзе, што трэба зрабіць усё, каб падтрымаць Украіну ў яе абароне ад Расеі.

Цэнтрысты, якія ідуць на выбары пад лозунгам „Справядлівая дзяржава для ўсіх”, абяцаюць падвысіць пенсіі і сацыяльныя выплаты, разлічваюць на падтрымку прыблізна 22% выбарцаў.

Трэба адзначыць, што ўжо каля 40% грамадзян Эстоніі прагаласавала датэрмінова. Эстонія – першая ў свеце краіна, якая стварыла агульнанацыянальную сістэму галасавання праз інтэрнэт. Ужо пабіты рэкорд галасавання. На гэтых выбарах з асабістага кампутара прагаласаваў кожны чацвёрты выбарца.

Беларускае Радыё Рацыя 

 

[manual_related_posts]