У Еўрапарламенце чарговы раз абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі



У Еўрапарламенце чарговы раз абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. Удзел у абмеркаванні возьмуць вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі  Жозэп Барэль і еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Юхансан. Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю ў краіне „праз год пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага задушэння пратэстаў”. Прадметам абмеркавання таксама стане міграцыйны крызіс на мяжы ЕС і Беларусі. Чакаецца, што па выніках абмеркавання еўрадэпутаты прымуць рэзалюцыю. Галасаванне па ёй пройдзе 7 кастрычніка.