У Еўразвязе нагадалі пра гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі



Петэр Стано, афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, выказаўся пра гадавіну з дня смерці Рамана Бандарэнкі.

«Беларусь праз год: ніякага расследавання, правасуддзя, ніхто не прыцягнуты да адказнасці за смерць Рамана Бандарэнкі. Але мы памятаем!

Еўрапейскі звяз працягвае працаваць над правасуддзем для ахвяр і прыцягненнем вінаватых да адказнасці. Рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных», – напісаў ён у сваім акаўнце ў Твітар.