У Еўропе праходзяць выбары ў Еўрапарламент (абноўлена)



Першымі галасаванне пачалі жыхары Нідэрландаў і Вялікабрытаніі. У большасці краін Еўразвяза, ў тым ліку ў Польшчы выбары пройдуць у нядзелю.

Сёння да галасавання далучаюцца жыхары Ірландыі і Чэхіі, а заўтра – у Латвіі, на Мальце і ў Славакіі. У астатніх краінах Еўрапейскага Звяза выбары адбудуцца ў нядзелю, 26 траўня. Усяго ў 28 краінах ЕЗ налічваецца 426 мільёнаў грамадзян, якія маюць права прыняць удзел у выбарах.

Партыя „Закон і справядлівасць” мінімальна апярэджвае еўрапейскую кааліцыю. Рэспандэнтаў па тэлефоне пыталіся пра тое, за каго яны маюць намер прагаласаваць на запланаваных на бліжэйшую нядзелю выбарах у Еўрапарламент.

44% палякаў гатовыя прагаласаваць за кандыдатаў ад партыі „Права і справядлівасць” на выбарах у Еўрапейскі парламент. 28% гатовыя прагаласаваць на карысць „Грамадзянскай кааліцыі”. 8% хочуць аддаць свае галасы за „Вясну” Роберта Бедроня. Паводле апытання грамадскай думкі ўдзел у выбарах у Еўрапейскі парламент прыме 60% польскіх выбаршчыкаў.

У Польшчы выбары ў Еўрапарламент адбудуцца ў нядзелю, 26 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя