Жазэп Барэль: Улады Беларусі маніпулююць міграцыйнымі патокамі
У Еўрапейскім звязе лічаць, што ўлады Беларусі маніпулююць міграцыйнымі патокамі і правакуюць тым самым міграцыйны крызіс у Літве, Польшчы і Латвіі, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль на прэс-канферэнцыі па выніках нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС, якая адбылася у славенскай Любляне. Да канца года Славенія з’яўляецца старшынёй Рады Еўразвяза.
«Была важная дыскусія, звязаная з пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі. выказалі шкадаванне з нагоды таго, што рэжым Лукашэнкі цынічна выкарыстаў гэтым летам мігрантаў і бежанцаў для штучнага стварэння ціску на нашы ўсходнія межы», – адзначыў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.
«Міністры салідарныя з Літвой, Латвіяй і Польшчай, і гатовыя прыняць усе меры для іх падтрымкі, калі сітуацыя працягне пагаршацца», – падкрэсліў Барэль.
Як паведамлялася, ўдзельнікі слуханняў у камітэце па замежных справах Еўрапейскага парламента заявілі, што выкарыстанне беларускім рэжымам нелегальнай міграцыі для дэстабілізацыі сітуацыі ў краінах Еўразвяза не застанецца без адказу і дакладна не дапаможа Беларусі ў зняцці санкцый.
