У Гаазе пачаўся суд па справе збітага над Украінай “Боінга”
Сёння ў Нідэрландах пачаліся слуханні ў справе аб крушэнні ў 2014 годзе малайзійскага самалёту Boeing-777, у выніку чаго загінулі 298 чалавек.
Абвінавачванні выставілі тром расейцам і грамадзяніну Украіны. Суд пачнецца ў 11:30 паводле менскага часу. Тэлеканал “Настоящее время” будзе весці жывую трансляцыю з перакладам на расейскую мову.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перад пачаткам слуханняў выказаў упэўненасць, што “справядлівасць будзе адноўленая і вінаватыя панясуць пакаранні”. Паводле асноўнай версіі, самалёт быў збіты ракетай, выпушчанай устаноўкай “Бук” расейскай вытворчасці, размешчанай на тэрыторыі сепаратысцкай “ДНР”, а сама ўстаноўка належала 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе расейскай СПА з Курску. Расея абвяргае сваю датычнасць.
Беларускае Радыё Рацыя
