У Гомелі пройдзе пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы



Чарговае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Гомелі 8 снежня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў СД.

„Дата Саўміна застаецца ранейшай – 8 снежня”, – праінфармаваў Рыгор Рапота. На пасяджэнні плануецца абмеркаваць у тым ліку блок гандлёва-эканамічных пытанняў, якія датычацца гандлёвых балансаў, стварэння роўных умоў для развіцця канкурэнцыі, праграм Саюзнай дзяржавы. Таксама будзе закранацца тэма арганізацыі і правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, узаемадзеяння ў культурнай сферы (у тым ліку сумеснага ўдзелу ў далейшай рэканструкцыі Берасцейскай крэпасці).

Акрамя таго, плануецца разгледзець заснаванне прэміі СД у галіне навукі і тэхнікі. „Савет Міністраў павінен даць дабро, таму што гэта звязана з фінансавымі расходамі. Прэмія ў галіне навукі і тэхнікі будзе па тых жа прынцыпах, як і прэмія ў галіне літаратуры і мастацтва. Відаць, будзем праводзіць па чарзе: адзін год – прэмія ў галіне літаратуры і мастацтва, другі год – у галіне навукі і тэхналогій”, – растлумачыў ён.

На пасяджэнні ў Гомелі таксама разгледзяць бюджэт Саюзнай дзяржавы. „Гэта дзяжурнае пытанне, у канцы года абавязкова бюджэт павінен зацвярджацца”, – нагадаў Рыгор Рапота.

belta.by