У Гомелі ліквідуюць краязнаўчую арганізацыю «Талака»



Суд аб ліквідацыі краязнаўчай арганізацыі «Талака» адбудзецца 15-га верасня. За гады існавання краязнаўчай арганізацыі з яе шэрагаў выйшлі дзясяткі вядомых беларусаў: лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі, бард і музыка Зміцер Вінаградаў, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў і іншыя.

Арганізацыя займаецца адраджэннем старадаўніх беларускіх народных абрадаў, збіраннем фальклору і рэканструкцыяй аўтэнтычных святаў.