У Гомелі праходзіць Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны



У Гомелі 25-26 лістапада адбываецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч заўважае, што ў афармленні да мерапрыемства падкрэсліваюцца нацыянальныя рысы:

– Беларуская і ўкраінская мова ў афіцыйных мерапрыемствах, у суправаджальнай дакументацыі. Тая ж ходнікавая плітка на Савецкай, яна вытрыманая ў колерах беларускага арнаменту. Калі ў рамках сустрэчы ў Магілёве было заяўлена, што Магілёў – гэта не толькі беларускі, але і рускі горад, то тут пасыл такі, што Гомель – гэта частка ВКЛ.

З нагоды правядзення Форуму горад наведаюць беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка і ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота Гомельские ведомости