У Грузіі затрымалі лідара апазіцыі
13 дзён таму
Старшыня апазіцыйнай партыі „Адзіны нацыянальны рух” Ніканор Мелія затрыманы ў аўторак у сваім офісе ў Тбілісі.
Як паведамілі журналістам актывісты партыі, у будынак уварваліся спецслужбоўцы і распылілі газ, у выніку чаго супраціў здзейсніць не ўдалося. Пацярпелі некалькі прыхільнікаў апазіцыі.
У МУС Грузіі пакуль не каментуюць тое, што адбылося.
18 лютага прэм’ер-міністр Грузіі Георгій Гахарыя заявіў, што сыходзіць з пасады ў звязку з невыкананннем рашэння суду пра затрыманне лідара апазіцыйнай партыі Ніканора Мелія. У той дзень супрацоўнікі паліцыі не змаглі прыйсці ў офіс партыі ў Тбілісі, дзе знаходзіцца Мелія, у дачыненні якога суд прыняў пастанову пра арышт.
Беларускае Радыё Рацыя