У Ізраілі ў выніку абстрэлу з паласы Газы загінула жанчына з Беларусі



У горадзе Ашкелон пры абстрэле з боку палестынскіх арабаў загінула Нэлі Гурэвіч, якая 31 год таму рэпатрыявалася ў Ізраіль з Беларусі, паведаміў Tut.by.

У мэрыі Ашкелону пацвердзілі інфармацыю, паведаміўшы, што кватэра, у якой пражывала яе сям’я, значна пацярпела падчас ракетнай атакі з боку ХАМАС. Муж Нэлі — Рыгор, відаць, не атрымаў сур’ёзных раненняў — паводле наяўнай інфармацыі, ён знаходзіцца ў гатэлі і не хоча мець зносінаў з прэсай. Таксама ў мэрыі ўдакладнілі, што Нэлі Гурэвіч было 57 гадоў, а сямейная пара рэпатрыявалася ў Ізраіль у 1990 годзе.

У амбасадзе Беларусі ў Ізраілі распавялі, што загінулая, відаць па ўсім, не была грамадзянкай Беларусі, аднак адзначылі, што не могуць адназначна гэтага сцвярджаць: тэарэтычна, чалавек можа не стаяць на консульскім уліку і жыць у Ізраілі, а дыпламатычнае прадстаўніцтва можа не мець пра яго ніякіх звестак.

Беларускае Радыё  Рацыя

[manual_related_posts]