У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне



У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне. Цяпер самым суровым пакараннем будзе пажыццёвае пазбаўленне волі.

„Прымаючы гэты Закон, Казахстан далучаецца да групы краін, дзе смяротнае пакаранне заканадаўча забаронена. Акрамя таго, наша краіна даказвае, што падтрымлівае міжнародны рух, накіраваны на поўную адмену смяротнага пакарання”, — пракаментавалі такое рашэнне ў Сенаце краіны.

Фота: Pavel Mikheyev/Reuters