У Хабараўску зноў узнялі бел-чырвона-белы сцяг



У Хабараўску на чарговым мітынгу пратэсту супраць Пуціна жыхары зноў узнялі бел-чырвона-белы сцяг. Пратэстоўцы таксама скандавалі „Жыве Беларусь!”.

Жыхары Хабараўску ўжо пяты месяц выходзяць на акцыі ў падтрымку замененага Пуціным мэра горада Фургала. Перыядычна там з’яўляюцца лозунгі і сімволіка ў падтрымку беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя