У Кіеве адзначаюць Дзень памяці і пратэстуюць (абноўлена)
Каля манумента Незалежнасці ў цэнтры Кіева 20 лютага адбываецца мітынг, сярод удзельнікаў якога — шмат ветэранаў і жаўнераў баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. У асноўным аратары абвінавачваюць уладу ў сітуацыі, якая склалася ў краіне, і патрабуюць адстаўкі ўраду, паведамляе svaboda.org.
* * *
Ва Украіне згадваюць падзеі двухгадовай даўніны, якія адбыліся 20 лютага на кіеўскім Майдане Незалежнасці і вуліцы Інстытуцкай. Тады ўкраінскія спецслужбы і міліцыя расстрэльвалі прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны. Усяго ў той дзень загінула 53 чалавекі.
Сёння тысячы жыхароў Кіева ды іншых рэгіёнаў Украіны прыйшлі на алею героў «Нябеснае сотні», каб пакласці кветкі да партрэтаў загінулых.
Згадвае Алесь Кравець, адзін з удзельнікаў тых падзеяў:
– Было шмат параненых, шмат крыві. Стралялі ў спіну, па нагах.
Большасць былых украінскіх спецслужбоўцаў і байцоў “Беркута”, датычных да расстрэлаў 20 лютага, хаваюцца ад украінскага правасуддзя ў Расейскай Федэрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота newsonline24.com.ua
