У Кіеве праходзіць акцыя замежнікаў, якія ваявалі на Данбасе



У Кіеве каля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны адбываецца акцыя пратэсту, у якой удзельнічаюць замежнікі, якія ваявалі на Данбасе, паведамляе „Громадське”. Удзельнікі акцыі прыкавалі сябе кайданкамі і паабяцалі знаходзіцца там да таго часу, пакуль іх патрабаванне не будзе выканана.

Пратэстоўцы патрабуюць, каб улады далі такім замежнікам грамадзянства Украіны. Яны патрабуюць, каб да іх выйшаў прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Адзін з удзельнікаў акцыі, беларус Павел, заявіў журналістам: „Прэзідэнт абяцаў даць грамадзянства, і мы будзем стаяць, пакуль абяцанне не будзе выканана. Мы будзем стаяць да апошняга”. Мужчына паведаміў, што ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у складзе тактычнай групы „Беларусь”. Агулам у акцыі з кайданкамі ўдзельнічаюць каля 10 чалавек. Гэта грамадзяне Расеі, Беларусі, Грузіі ды іншых краін, большасць з іх — з палка „Азоў”.