У Крамлі спадзяюцца, што падзеі на мяжы Польшчы і Беларусі не стануць пагрозай для Расеі



Пра гэта заявіў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Па словах Пяскова, кіраўніцтва РФ заклапочана сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, уважліва за ёй сочыць.

Галоўнае ў згаданай крызіснай сітуацыі — гэта „жыццё і здароўе людзей”, кажа Дзмітрый Пяскоў.

У сваю чаргу міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў, каментуючы міграцыйны крызіс на польскай мяжы, выказаўся больш рэзка. Заявіў, што трэба памятаць, „адкуль ногі растуць”: „А ногі растуць з той палітыкі, якую заходнія краіны, уключаючы краіны НАТА і Еўрасаюза, праводзілі многія гады ў адносінах да Блізкага Усходу і поўначы Афрыкі, спрабуючы навязаць ім лепшае жыццё, па заходніх узорах” – прыводзяць словы кіраўніка расейскай дыпламатыі “ РИА Новости”.