У Крамлі цэны на энерганосьбіты гатовы абмеркаваць пасля зацвярджэння дарожных карт



Прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін заявіў, што „глыбока верыць” у патэнцыял саюзнай дамовы з Беларуссю, бакі могуць абмеркаваць цэны на энерганосьбіты пасля зацвярджэння дарожных карт. Пра гэта ён заявіў, выступаючы са штогадовай справаздачай аб дзейнасці ўрада ў Дзярждуме, перадае ТАСС.

«Калі казаць пра Беларусь, быў цэлы шэраг сустрэч, я глыбока веру ў патэнцыял саюзнай дамовы, лічу, што праца, якая праведзеная была, звязаная з інтэграцыяй і з распрацоўкай дарожных карт па ўсіх кірунках узаемадзеяння з Беларуссю, была зроблена выдатна. Там літаральна крыху засталося рэчаў, якія трэба абмеркаваць. І веру ў тое, што калі мы сумесна па гэтых картах створым адзіную прастору і прымем, з канфіскацыямі, магчыма, адзіны Падатковы кодэкс, калі мы зможам уніфікаваць нашы стаўкі, падыходы, то мы зможам размаўляць у тым ліку пра механізм цэнаўтварэння на энерганосьбіты ўжо, як у прынцыпе і прапануюць нашы беларускія партнёры», – сказаў Мішусцін.

Фота: © Прэс-служба Дзяржаўнай думы Расеі

[manual_related_posts]