У Кыргызстане парламент абраў новага прэм’ера



Парламент Кыргызстану абраў новага прэм’ер-міністра Садыра Джапарава.

У гатэлі «Дастук» у Бішкеку адбылося пазачарговае пасяджэнне парламенту. На ім дэпутаты прынялі адстаўку Кубатбека Баронава.  Прэс-служба парламенту паведаміла Інтэрфаксу, што «найбліжэйшымі днямі, заўтра або паслязаўтра Джапараў мае прадставіць склад і структуру новага ўраду».

Джапараў быў вызвалены 6 кастрычніка. Днём раней у Бішкеку прайшоў мітынг супраць вынікаў парламенцкіх выбараў 4 кастрычніка. 6 кастрычніка прэзідэнт Сааранбай Джээнбекаў даручыў ЦВК вывучыць усе факты парушэнняў. ЦВК пастанавіла ануляваць вынікі выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя