У Латвіі пачаты крымінальны працэс у сувязі з вымушанай пасадкай лайнера «Ryanair»



У Латвіі пачаты крымінальны працэс у сувязі з вымушанай пасадкай лайнера «Ryanair» у Менску. У канцы траўня паліцыя Латвіі пачала ведамасную праверку, аднак пазней было прынята рашэнне аб пачатку крымінальнага працэсу. Праверка была пачата, паколькі на борце самалёта ў момант захопу знаходзіліся два грамадзяніна Латвіі.

Паліцыя пакуль не каментуе, ці будзе гэта справа расследавана ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва.

Крымінальная справа ўзбуджаная па раздзеле аб злачынствах супраць свабоды, гонару і годнасці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: GETTY IMAGES