У Латвіі забаранілі 9 расейскіх тэлеканалаў



Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі (NEPLP) прыняла рашэнне забараніць трансляцыю дзевяці расейскіх каналаў на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляе LTV.

Рашэнне прынятае на падставе таго, што гэтыя каналы ўваходзяць у холдынг, бенефіцыярам якога ёсьць расейскі мільярдэр Юрый Кавальчук, які ўключаны ў санкцыйны спіс Еўразвязу за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Пад забарону трапілі наступныя тэлеканалы: „Время: далекое и близкое”, „Бобер”, „Дом Кино”, „Дом Кино Премиум”, „Музыка Первого”, „О!”, „Поехали”, „Телекафе” и „Петербург – Пятый канал”. Гэтыя каналы не будуць транслявацца на тэрыторыі Латвіі да той пары, пакуль у дачыненні Кавальчука дзейнічаюць санкцыі.

Беларускае Радыё Рацыя