У Латвіі затрымалі двух расейскіх шпіёнаў



Летась у Латвіі затрымалі двух чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з вайсковай разведкай Расеі. Пра гэта стала вядома з перададзеных у канцы 2021 года ў пракуратуру матэрыялаў крымінальных спраў. Па дадзеных Службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі (СДБ), падазраваныя сустракаліся з прадстаўнікамі ваеннай разведкі на тэрыторыі Расеі. Абодва змешчаныя пад варту, паведамляе Delfi.lv.

Першы з затрыманых, паводле версіі пракуратуры, «выкарыстаў кола кантактаў, наладжаных падчас сваёй прафесійнай дзейнасці, для атрымання, абагульнення, аналізу і перадачы расейскай вайсковай разведцы інфармацыі аб баявых магчымасцях, планах і навучанні Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, абаронных закупках і пашырэнні прысутнасці сіл NATO».  

Па справе другога падазраванага вядома, што яго вінавацяць у шматгадовым супрацоўніцтве з расейскай разведкай.

Беларускае Радыё Рацыя