У Лідзе адбылася сустрэча Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі грамадскага сектара
У Лідзе адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі грамадскай супольнасці. З усіх запрошаных грамадскіх актывістаў Лідчыны на сустрэчу прыйшлі не болей за 30 чалавек. Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогу.
На думку Вітольда Ашурка, аднаго з яе найбольш актыўных удзельнікаў, на такія сустрэчы варта хадзіць і трэба задаваць прадстаўнікам вышэйшых эшалонаў улады нязручныя для іх пытанні на злабадзённыя тэмы.
– Няўдзел у гэтым дыялогу развязвае рукі прапагандзе. І прапаганда заявіць пра тое, што сустракаліся, гаварылі пра ходнікі, ямы на дарогах. Маўляў, рэгіёны нічога больш не клапоціць. Рэгіёны зараз надзвычай палітызаваныя. І вось гэты мэсідж трэба данесці і таму боку грамадскага канфлікту і трэба нашым людзям данесці. Мы былі там, мы задавалі нязручныя пытанні і акрэслілі сваю пазіцыю.
Сустрэча ў Лідзе, гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі грамадскага сектару беларускіх рэгіёнаў. Папярэднія дзве адбываліся ў Баранавічах і Пінску.
Цалкам запіс сустрэчы з Наталляй Качанавай:
Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя