У Лідзе адбыўся сход раённай арганізацыі ПБНФ



У Лідзе прайшоў сход сябраў раённых суполак Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання “БНФ Адраджэнне”. На ім былі вылучаныя кандыдаты на пазачарговы з’езд партыі, дзе будуць разгледжаныя пытанні ўдзелу ў парламенцкіх выбарах і вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты.

Гаворыць кіраўнік лідскай раённай структуры Партыі БНФ Сяргей Пантус:

– Зацвердзілі кандыдатаў у кандыдаты на выбары. Гэта буду я – Сяргей Пантус па 55-й Лідскай акрузе, а па 56-й будзе балатавацца Вітольд Ашурак. 56-я – гэта Дзятлаўская акруга. Зацвердзілі дэлегатаў на пазачарговы з’езд, які будзе зацвярджаць усіх кандыдатаў на выбары. Выбралі кандыдатаў-прадстаўнікоў у выбарчыя акругі.

Пазачарговы з’езд Партыі БНФ адбудзецца ў верасні.

17-га лістапада ў краіне адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Беларускае Радыё Рацыя