У Літве пачынаюцца маштабныя вучэнні НАТА



Сёння ў Літве стартуюць маштабныя вучэнні НАТА Iron Sword, паведаміла прэс-служба  Міністэрства абароны краіны. Вучэнні пройдуць на палігонах у Свянцянскім і Янаўскім раёнах. У іх возьмуць удзел каля чатырох тысяч вайскоўцаў з 11-ці краін свету.

nato

З 20-га лістапада па 3-га снежня навучанне пройдуць вайскоўцы Эстоніі, ЗША, Брытаніі, Канады, Латвіі, Польшчы, Люксембурга, Румыніі, Славеніі, Нямеччыны і Літвы. 17 дзяржаваў НАТА адправяць сваіх вайскоўцаў у склад чатырох шмат-нацыянальных батальёнаў альянсу, якія будуць разгорнутыя ва Усходняй Еўропе ў пачатку наступнага году.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Iron Sword 2015