У Літве прайшоў Форум вольнай Расеі



У Літве прайшоў VII Форум вольнай Расеі. Пра гэта паведаміў рэсурс kasparov.ru. У сваім заключным слове сузаснавальнік Форума Гары Каспараў адзначыў, што Форум абмяркоўвае такія тэмы, на якія ў Расеі накладзена табу.

„Праца Форума працягваецца. Мне здаецца, што на гэтым Форуме мы дасягнулі кансенсуса па многіх пытаннях”, – сказаў Каспараў.

Ён адзначыў, што розныя людзі прыходзяць да пагаднення па тым самым транзіце ўлады. Каспараў дадаў, што арганізатары не адмовяцца ад традыцыі праводзіць Форум у канцы года.

VII Форум вольнай Расеі прайшоў 8-9 чэрвеня ў Тракаі (Троках). У ім узялі ўдзел апазіцыйныя палітыкі, дзеячы культуры, рэгіянальныя актывісты ды іншыя. Адным з гасцей і ўдзельнікаў Форума быў беларускі палітык Андрэй Саннікаў.

Беларускае Радыё Рацыя