У Лівіі адбываецца спроба дзяржаўнага перавароту



У Лівіі адбываецца спроба дзяржаўнага перавароту. Узброеныя людзі захапілі штаб-кватэру ўрада нацыянальнага адзінства і будынак мінабароны.

Мяцежнікі высунулі патрабаванне адмены прэзідэнцкіх выбараў 24 снежня.

Баевікі з брыгады „Ас-Самуд” заявілі, што выбараў прэзідэнта не будзе, а таксама паабяцалі закрыць усе дзяржаўныя ўстановы ў сталіцы. У некалькіх раёнах Трыпалі адключана электраэнергія.