У Малдове прайшлі антыўрадавыя пратэсты
У Кішынёве, а таксама ў сямі іншых рэгіянальных цэнтрах Малдовы прайшлі шмат-тысячныя акцыі пратэсту, арганізаваныя праеўрапейскай грамадзянскай платформай «Годнасць і праўда».
Па выніках мітынгу ў Кішынёве была прынятая рэзалюцыя з патрабаваннем расследавання Інтэрполам дзейнасці алігарха Плахатнюка, якога абвінавачваюць у павышэнні тарыфаў на электраэнергію і газ, а таксама атрыманні грошай ад Расеі, подкупе суддзяў, і вывадзе мільярдаў з банкаўскай сістэмы. Удзельнікі пратэстаў патрабуюць вяртання грошай у дзяржаву. Акрамя таго, яны хочуць дамагчыся рэферэндуму, які б дазволіў «вярнуць дзяржаву народу і пазбавіцца ад алігархаў».
Пратэстоўцы выступаюць таксама за магчымасць абіраць і адклікаць прэзідэнта краіны. Акрамя таго, яны патрабуюць адмены дэпутацкай недатыкальнасці і скарачэння колькасці парламентарыяў. Пачынаючы з 6-га верасня, мітынгі працягваліся нон-стоп на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу, дзе размешчаны намётавы гарадок «Годнасці і Праўды».
