У Менгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне Дня Волі



Заяўку на правядзенне Дня Волі ў Менску падалі ў сталічны выканаўчы камітэт. Яе падпісалі кіраўнік Моладзі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі – Марына Хоміч, прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Мікалай Казлоў, і Руху „За свабоду” – Мікіта Сергіенка, старшыня Партыі БНФ – Аляксей Янукевіч. Паводле апошняга, план правядзення мерапрыемства – традыцыйны:

– Заяўка пададзеная на 25 сакавіка, збор плануецца а 17-й гадзіне каля кінатэатра “Кастрычнік”. Затым адбудзецца шэсце па ходніках вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе запланаваны мітынг. Асноўны лозунг, які аргкамітэт зацвердзіў на гэты год, – “Разам за мір і незалежнасць”.

Паводле Аляксея Янукевіча, зараз незалежнасць Беларусі знаходзіца пад самай вялікай пагрозай за апошнія гады. У адным з рэгіёнаў Усходняй Еўропы ідзе вайна, якая падтрымліваецца кіраўніцтвам Расейскай Федэрацыі. Таму яе пагроза патэнцыйна вісіць над усім рэгіёнам. І мір у Беларусі можна захаваць толькі пры ўмове незалежнасці краіны.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]