У Менск ляцяць прадстаўнікі Еўрапарламенту
7 месяцаў таму
Позна ўвечары 13 жніўня стала вядома што 14 жніўня, у Менск едуць прадстаўнікі Эўрапарламенту. У складзе дэлегацыі старшыня дэлегацыі Эўрапарляманту па справах Беларусі Робэрт Бедронь і еўрадэпутат з Літвы Петрас Аўштравічус.
Падрабязны план візіту Робэрт Бедронь прадставіць заўтра ў Сэйме. Пакуль невядома ці еўрадэпутаты будуць сустракацца з афіцыйнымі прадстаўнікамі улады.
Беларускае Радыё Рацыя