ЗША заклікаюць Беларусь да паляпшэння сітуацыі ў сферы дэмакратыі (абноўлена)



Злучаныя Штаты Амерыкі зноў заклікаюць беларускія ўлады пачаць крокі для паляпшэння сітуацыі ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Пра гэта заявіла намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк па выніках візіту ў Менск, паведамляе by.belapan.by.

bridjitbrink_noi_md

Падчас цяперашняга візіту адбыліся яе сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады, у тым ліку з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыйных партый, грамадзянскай супольнасці і праваабаронцамі.

Брык нагадала, што ў адказ на вызваленне беларускіх палітвязняў у жніўні мінулага года ЗША прыпынілі санкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў, а ў красавіку 2016-га — працягнулі гэтае рашэнне на паўгода. Аднак, гэтая мера носіць абмежавальны характар і залежыць ад далейшага развіцця падзей.

Паводле слоў Брынк, тэма выбараў была адной з асноўных падчас сустрэч з беларускімі чыноўнікамі. „Мы казалі пра тое, як зрабіць так, каб выбары прайшлі ў пазітыўнай атмасферы”, — сказала яна.

Брыджыт Брынк таксама пазітыўна ацаніла ўчарашнюю заяву Лідзіі Ярмошынай пра тое, што некаторыя рэкамендацыі БДІПЧ будуць улічаныя. „Мы разглядаем гэта як станоўчы крок. Да і пасля выбараў мы будзем глядзець, наколькі гэтыя рэкамендацыі былі ўвасобленыя ў жыццё. Але мы вітаем тую сур`ёзнасць, з якой гэтыя рэкамендацыі былі тут успрынятыя”, — сказала яна.

Паводле ацэнкі прадстаўніцы Дзярждэпу, беларускія афіцыйныя асобы „адкрытыя для дыялогу”.

Фота noi.md

* * *

Дэлегацыя Дзярждэпартамента ЗША ў складзе намеснікаў памочніка дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк і па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Роберта Бяршчынскі 17-га траўня прыбыла ў Менск, паведамляе  belapan.by.

«Дэлегацыя прыбыла для ўдзелу ў трэцім раўндзе амерыкана-беларускага дыялогу па правах чалавека», — паведаміла прэс-служба пасольства ЗША ў Беларусі.

Візіт будзе доўжыцца да 19-га траўня. Запланаваныя сустрэчы Брынк і Бяршчынскі з беларускімі афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных партый, актывістамі праваабарончага руху.

  • http://facebook.com/profile.php?id=100000641676726 Anatol Starkou

    Мяркую змагары з беларускага боку будуць прасіць амераў адправіць мяне з Штатаў дадому ў Мінск…

  • Anonim

    Прыехалі, каб гнуць лукашыка перайсьці да захаду і кінуць Расею!

  • http://facebook.com/profile.php?id=100000641676726 Anatol Starkou

    Адноўлена 11 хвілін таму. ОК. Тады і я аднаўлю свой папярэдні камент.
    Рыгоравіч! Дэмакратыя – гэта лапша на твае вушы. Не здавай Захаду Беларусь!

Комментарии для сайта Cackle