У Менску абмяркоўваюць пытанні ваеннай бяспекі і абароны Беларусі



У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі паводле прызначэння 14 і 15 лютага ў Менску праводзіцца збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы.

Як паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства, у мерапрыемстве бяруць удзел кіраўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных сіл, прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама абласных (Менскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, ваенныя камісары абласцей і Менска.

Галоўная мэта збору — падвысіць ровень індывідуальнай падрыхтоўкі кіраўнікоў дзяржаўных органаў, абласных (Менскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў.

Падчас мерапрыемства будуць праведзеныя тэарэтычныя заняткі па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы, даведзеныя асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча, асновы працы мясцовых саветаў абароны, а на практыцы — паказаная арганізацыя правядзення вучэнняў з сіламі тэрытарыяльнай абароны адміністрацыйнага раёна.

belapan.by

Фота БелТА