У Менску дамовіліся пра летняе перамір’е на ўсходзе Украіны



Трохбаковая кантактная група ў Мінску дамовілася аб летнім перамір’і на ўсходзе Украіны. Пра гэта 27 чэрвеня журналістам паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік.

Дыпламат праінфармаваў, што на аснове шырокай дыскусіі ў рабочай групе па бяспецы ТКГ прыняла заяву ў сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю. „Трохбаковая кантактная група пры ўдзеле прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, адзначаючы важнасць забеспячэння міру і спакою для насельніцтва ў зоне канфлікту, пацвярджае поўную прыхільнасць да ўсёабдымнага, устойлівага і бестэрміновага рэжыму спынення агню з 1 ліпеня 00 гадз. 01 мін. па кіеўскім часе”, – працытаваў Марцін Сайдзік заяву. Акрамя таго, у ёй гаворыцца, што бакі „пацвярджаюць сваю агульную і цвёрдую прыхільнасць да поўнага выканання мінскіх пагадненняў”.

Спецпрадстаўнік АБСЕ дадаў, што бакі ўжо давялі гэта рашэнне да адпаведных вышэйшых структур.

Паводле слоў Марціна Сайдзіка, пытанні бяспекі ў зоне канфлікту былі 27 чэрвеня ў цэнтры ўвагі ТКГ і яе рабочых груп.

belta.by