У Менску пачаліся чарговыя перамовы па Данбасе



У Менску пачаліся чарговыя перамовы трохбаковай кантактнай групы па Данбасе. Тэмай перамоваў чарговы раз стане рэжым спыненне агню, размінаванне і абмен палоннымі.

Украінцы не вераць ў паспяховасць перамоўнага працэсу, вось некаторыя  меркаванні:

– Колькі ўжо менскія перамовы вяліся, каб не стралялі, каб спынілі стральбу. Там усе наёмнікі.

– Сэнсу ў гэтых перамовах няма, бо проста няма з кім. Там дзейнічае расейская армія.

– Канешне мы ўсе супраць гэтага. Няма ў іх ніякай улады, яны непрызнаныя. Пра што з імі можна размаўляць?

Перамовы трохбаковай кантактнай групы праходзяць у Менску ад 2015 года, але істотных вынікаў яны пакуль не далі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]