У Менску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне



У Менску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў „Фэйсбуку” Дар’я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па палітычных, эканамічных, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі. Пасяджэнні ў „Прэзідэнт-гатэлі” традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы ў Менску прайшло 14 лютага. Паводле яго вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што група паўторна пацвердзіла прыхільнасць да раней прынятых рашэнняў аб поўным і усёабдымным забеспячэнні рэжыму спынення агню, развядзенні сіл і сродкаў.

belapan.by