У Менску прайшоў канцэрт памяці Алеся Чаркашына
У Менску ўшанавалі памяць беларускага капелана Алеся Чаркашына. Урачыстасць адбылася ў межах сустрэчы з кандыдаткай у дэпутаты Марынай Хоміч.
Прадстаўніца хрысціянскай дэмакратыі правяла мерапрыемства ў актавай залі адной са сталічных школ. З ўдзелам музыкі Зміцера Вайцюшкевіча.
“Cустрэча і канцэрт найперш прысвечаны памяці Алеся Чаркашына,” – гаворыць Марына Хоміч:
– Алесь Чаркашын загінуў ва Украіне, ён быў сябрам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, ён быў капеланам, медбратам. Мы лічым сваім абавязкам ушаноўваць памяць гэтага героя. Таксама мы хочам падтрымаць музыкаў, якім сёння забаронена выступаць у Беларусі, якім адмаўляюць у пляцоўках для выступаў і г. д.
Падчас сустрэчы адбыўся збор сродкаў на ўсталяванне помніка загінуўшаму на ўсходзе Украіны беларускаму капелану Алесю Чаркашыну. Адкрыццё помніка мае адбыцца ў канцы верасня.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота svaboda.org