У Менску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне



У Менску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў „Фэйсбуку” Дар’я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы кантактнай групы папярэднічалі пасяджэнні яе падгруп. Перамовы ў „Прэзідэнт-гатэлі” традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдняя яе сустрэча кантактнай групы адбылася 6 верасня. Па выніках перамоў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны ўдалося дамагчыся істотнага зніжэння выпадкаў сутыкненняў.

                        Марцін Сайдзік

Паводле слоў дыпламата, колькасць выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню ў перыяд з 25 жніўня па 6 верасня знізілася на 67% у параўнанні з такім жа перыядам да школьнага перамір’я, а колькасць выбухаў знізілася на 74%. „Я вельмі рады, што за гэты час амаль цалкам удалося пазбегнуць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва”, — дадаў ён.

belapan.by