У Менску – прэзентацыя праграмы БСДП (Г)



У менскім партыйным офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адбылася прэзентацыя яе праграмы дзеянняў. Праграму прадставілі кіраўнікі.

 Агульную палітыка-эканамічную сітуацыю, на тле якой напісаная праграма, абмаляваў напачатку “галоўны ідэолаг”, як яго называюць у партыі – Анатоль Сідарэвіч. У прэзентацыі таксама ўзялі ўдзел Ігар Барысаў, экс-спікер парламенту Мечыслаў Грыб ды старшыня партыі Ірына Вештард.

Да прыняцця на палітасвеце праграма была абмеркаваная ў рэгіянальных суполак БСДП (Г ). А таксама на круглых сталах з удзелам вядомых эканамістаў і палітолагаў. Яна ўжо дасланая ў адміністрацыю прэзідэнта і Саўмін.

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.