У Менску пройдзе мітынг з нагоды гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту
Чальцы Выканаўчага бюро БСДП аднагалосна выказаліся ў падтрымку мітынгу з нагоды 20-й гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы напісаў лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч.
Мітынг пачнецца ў чацвер, 24-га лістапада, а 18-й гадзіне на плошчы Свабоды ў Менску. Таксама Выканаўчае бюро, у якое ўваходзяць кіраўнікі абласных арганізацый партыі, падтрымала рашэнне Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса працягнуць адукацыю рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл, больш не звяртаючы ўвагі на спробы менскага кіраўніцтва некаторых партый сарваць працэс аб’яднання.
Бюро вырашыла актывізаваць працу Народнай Грамады па кансалідацыі дэмакратычных сіл у рэгіёнах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелапАН
