У МУС пракаментавалі перамяшчэнне спецтэхнікі па Беларусі



У МУС пракаментавалі перамяшчэнне спецтэхнікі па Беларусі. Напярэдадні ў сацсетках з’явіліся шматлікія фота і відэа.

На дарогах з’явіліся добра знаёмыя пратэстоўцам машыны з калючым дротам і “Рубяжы”, якімі перакрываюцца вуліцы. Прэс-служба ведамства заявіла, што ўнутраныя войскі і падраздзяленні органаў унутраных спраў праводзяць “планавыя вучэнні”, якія працягнуцца 27-28 ліпеня. Яны адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны.

“Злучэнні і воінскія часці адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспарадкаў”, — паведаміла ведамства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: @pressmvd