У МЗС Беларусі прайшла сустрэча з прадстаўніком Дзярждэпа ЗША



Начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 29 лістапада сустрэўся з дырэктарам офіса па ўсходнееўрапейскіх справах Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джорганам Эндрусам.

„У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі сённяшні стан і перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы”, — паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Новы кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША Джорган Эндрус 28—30 лістапада знаходзіцца з візітам у Беларусі, паведамілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Менску.

У праграме візіту Эндруса — сустрэча з прадстаўнікамі ўлад, апазіцыйных партый, няўрадавых арганізацый і СМІ.

У прыватнасці, сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведамляе, што 30 лістапада Джорган Эндрус сустрэнецца з ганаровым старшынёй АГП Станіславам Багданкевічам і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.

belapan.by

[manual_related_posts]