У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы і заявілі яму «рашучы пратэст»
4 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага і заявілі яму «рашучы пратэст» у сувязі з распаўсюджанай учора афіцыйнымі асобамі Польшчы заявай, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Паводле ведамства, Марціну Вайцяхоўскаму «жорстка ўказана на недапушчальнасць нагнятання абстаноўкі на мяжы і выкарыстання з гэтай мэтай вельмі сумнеўных з пункту гледжання прынцыпаў добрасуседства і здаровага сэнсу метадаў працы». У МЗС падкрэслілі, што Беларусь «ніколі не правакавала і не мае намеру правакаваць памежныя інцыдэнты, таму катэгарычна абвяргае падобнага кшталту правакацыі».
Напярэдадні Польшча заявіла, што ў краіну з тэрыторыі Беларусі ўварваліся некалькі ўзброеных людзей без апазнавальных знакаў, у сувязі з гэтым у МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага.
Беларускае Радыё Рацыя
