У МЗС РФ паабяцалі падтрымаць Менск у выпадку ўзмацнення санкцый ЕЗ



Намеснік кіраўніка расейскага МЗС Аляксандр Панкін заявіў, што Масква гатовая аказаць дапамогу Менску ў выпадку ўзмацнення санкцый з боку Еўразвяза.

„Апантанасць ёсць. Можа быць, не ва ўсяго ЕЗ, але, па меншай меры, у так званых актывістаў», — растлумачыў магчымыя прычыны ўзмацнення санкцый ЕЗ Панкін.

Панкін нагадаў пазіцыю кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова, які гаварыў пра бессэнсоўнасць і беспадстаўныя санкцыі супраць Менска.