У наступным годзе Лукашэнка плануе наведаць Грузію



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў першым паўгоддзі 2018 года плануе наведаць Грузію. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў 20 лістапада на сустрэчы са старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзэ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што візіт грузінскіх парламентарыяў упісваецца ў чараду тых сустрэч, якія нядаўна адбыліся з прадстаўнікамі Грузіі. Гэтыя сустрэчы, вядома, накіраваны на падрыхтоўку афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Грузію ў першай палове будучага года. Аляксандр Лукашэнка і Іраклій Кабахідзэ

„Мы аб гэтым дамовіліся і цяпер актыўна працуем разам з вамі па напаўненні маючага адбыцца візіту, каб застаўся след, перш за ўсё ў эканоміцы, у гандлі паміж нашымі дзяржавамі”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У час сустрэчы

У 2016 годзе беларуска-грузінскі тавараабарот склаў $72 млн, з якіх экспарт – $57,4 млн (рост у 2,6 раза). Сальда дадатнае – $41,6 млн. За дзевяць месяцаў гэтага года тавараабарот дасягнуў $72,6 млн. Бакі ўпэўнена працуюць над пашырэннем гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння па многіх напрамках.

belta.by