У наступным годзе Партыя БНФ будзе з новым кіраўніком



Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што ў 2017 годзе адбудзецца знакавая для партыі падзея – чарговы з’езд Партыі БНФ. На партыйным з’ездзе будзе абраны новы старшыня Партыі БНФ.

Сам Аляксей Янукевіч пасля з’езда збіраецца працягнуць сваю палітычную дзейнасць у шэрагах Партыі БНФ і працаваць на яе карысць у накірунках, якія вызначаць сябры арганізацыі.

Плануецца, што партыйныя актывісты абмяркуюць верагодныя кандыдатуры на пасаду новага старшыні Партыі БНФ на пачатку новага года.

Улічваючы, што Янукевіч адбыў дазволенную Статутам колькасць тэрмінаў на пасадзе старшыні Партыі БНФ, у якасці асноўнага кандыдата на пасаду старшыні партыі разглядаецца Рыгор Кастусёў, дзейны намеснік старшыні арганізацыі.