У Нямеччыне „Зялёныя” раскрытыкавалі Меркель за размову з Лукашэнкам



Прадстаўнік „Зялёных” па знешнепалітычных пытаннях Амід Нурыпур заявіў, што ЕЗ „не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам”, піша ТАСС.

Прадстаўнік нямецкіх „Зялёных” па знешнепалітычных пытаннях Амід Нурыпур раскрытыкаваў в.а. канцлера ФРГ Ангелу Меркель за размову па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам. Свой пункт гледжання ён выказаў у аўторак у эфіры радыёстанцыі „Deutschlandfunk”.

Паводле слоў Нурыпура, ЕЗ „не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам”. „Меркель учора гэта цалкам перакрэсліла», — сказаў прадстаўнік «Зялёных». Ён лічыць, што сам факт размовы стаў „катастрафічным сігналам”.

Меркель і Лукашэнка днём раней абмеркавалі неабходнасць аказання гуманітарнай дапамогі мігрантам, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ, і дамовіліся працягнуць кантакты па тэме. У афіцыйным паведамленні для прэсы, якое апублікаваў Берлін, Лукашэнка не называецца прэзідэнтам.